Audi A2
| Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.), алюмініевы |
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,6 літра 81 кВт (110 к.с.)
дызельныя:
1,2 літра 45 кВт (61 к.с.)
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)
5-хуткасная рабатызіраваная
| Аб'ём бака: | 20-43 л |
| Дызайнер: | Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke), Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer) |
Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. Выпушчана 176 377 аўтамабіляў[1].
Гісторыя

Прадвеснік Audi А2 — канцэпт-кар Al2 — быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне восенню 1997 года. Кузаў машыны быў выраблены з алюмінію па той самай тэхналогіі, якая раней ужо ўжывалася для Audi A8. Аўтамабіль быў аснашчаны трохцыліндравым 1,2-літровым рухавіком магутнасцю 55 кВт (75 к.с)[2]. Яшчэ адзін прататып, Al 2 Open End, быў прадстаўлены на Такійскім аўтасалоне. Гэта быў двухмесны паўкабрыялет-пікап з двума дзвярыма.
Прэзентацыя серыйнай мадэлі прайшла на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1999 года, вытворчасць пачалася ў лістападзе[3]. За дызайн і канструкцыю кузава аўтамабіль быў адзначаны прэміямі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland[4] і iF Design[5].
У верасні 2003 года на Франкфурцкім аўтасалоне была прадстаўлена абноўленая мадэль. У маторны шэраг дадалася новая версія 1,4-літровага дызельнага рухавіка, якая атрымала турбакампрэсар, што павялічыла магутнасць да 90 к.с. З вонкавых адрозненняў — толькі змененае вечка сэрвіснага люка спераду, якое стала больш падобным на звычайную рашотку радыятара[6].
Пры тым, што аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі за інавацыйны дызайн і паліўную эфектыўнасць, ён сутыкнуўся з праблемамі з пункту гледжання цэнаўтварэння. Кампактны хэтчбэк пазіцыянаваўся як аўтамабіль прэміўм-сегмента і адносна высокі кошт абмяжоўваў ягоную прывабнасць для масавай аўдыторыі. Выпуск быў спынены ў 2005 годзе з-за нізкага попыту[7].
Канструкцыя


Кузаў Audi А2 пабудаваны з дапамогай фірмовай тэхналогіі Audi Space Frame, якая ўжо выкарыстоўвалася маркай на мадэлі А8. Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.
Рухавікі
1.4
| Мадэль | Audi A2 1.4[8] |
|---|---|
| Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг |
| Аб’ём, см³ | 1390 |
| Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 75,6 |
| Ступень сціску | 10,5 |
| Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 5000 аб / хв |
| Макс. круцільны момант пры аб/хв |
126 Н·м пры 3600 аб / хв |
| Экалагічны клас | Еўра 4 |
| Падрыхтаваная маса, кг | 895 |
| Дазволеная маса, кг | 1410 |
| Макс. хуткасць, км/г | 173 |
| Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,0 |
| Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,2 / 4,7 / 6,0 |
1.6 FSI
| Мадэль | Audi A2 1.6 FSI[9] |
|---|---|
| Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг, непасрэдны ўпырск FSI |
| Аб’ём, см³ | 1598 |
| Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,9 |
| Ступень сціску | 12,0 |
| Магутнасць пры аб/хв |
81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб / хв |
| Макс. круцільны момант пры аб/хв |
155 Н·м пры 4500 аб / хв |
| Экалагічны клас | Еўра 4 |
| Падрыхтаваная маса, кг | 995 |
| Дазволеная маса, кг | 1510 |
| Макс. хуткасць, км/г | 202 |
| Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 9,8 |
| Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,1 / 4,7 / 5,9 |
1.2 TDI

У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).
Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб’ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.
Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.
| Мадэль | Audi A2 1.2 TDI[10] |
|---|---|
| Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг |
| Аб’ём, см³ | 1191 |
| Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,4 |
| Ступень сціску | 19,5 |
| Магутнасць пры аб/хв |
45 кВт (61 к.с.) пры 4000 аб / хв |
| Макс. круцільны момант пры аб/хв |
140 Н·м пры 1800—2400 аб / хв |
| Экалагічны клас | Еўра 3 |
| Падрыхтаваная маса, кг | 855 |
| Дазволеная маса, кг | 1200-1245 |
| Макс. хуткасць, км/г | 168 |
| Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 14,9 |
| Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
3,6 / 2,7 / 2,99 |
1.4 TDI
| Мадэль | Audi A2 1.4 TDI[8] | Audi A2 1.4 TDI[11] |
|---|---|---|
| Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг | |
| Аб’ём, см³ | 1422 | |
| Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 79,5 х 95,5 | |
| Ступень сціску | 19,5 | 18,5 |
| Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 4000 аб / хв |
66 кВт (90 к.с.) пры 4000 аб / хв |
| Макс. круцільны момант пры аб/хв |
195 Н·м пры 2200 аб / хв |
230 Н·м пры 1900—2200 аб / хв |
| Экалагічны клас | Еўра 3 | Еўра 4 |
| Падрыхтаваная маса, кг | 990 | 1030 |
| Дазволеная маса, кг | 1505 | 1545 |
| Макс. хуткасць, км/г | 173 | 188 |
| Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,3 | 10,9 |
| Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
5,6 / 3,5 / 4,3 | 5,8 / 3,5 / 4,3 |
Бяспека
Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.
| Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[12] | ||
|---|---|---|
| 26 | ||
| 5 | ||
| Пратэставаны аўтамабіль: Audi A2 1.4 | ||
A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў франтальны ўдар, абарона пры бакавым ўдары таксама на высокім узроўні.
Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — абарона пешахода ад траўмавання пры наездзе выявілася незадавальняючай.
Продаж
![]() |
Audi A2 Concept (2011)

Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[13]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.
Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.
Планавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску машыны ў серыйную вытворчасць[14].
Крыніцы
- ↑ 60 deutsche Autos: Der Audi A2 (ням.). Spiegel (20 жніўня 2009). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Audi : Audi Aluminum AL 2. autointell.com. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Tomáš Zajíček. Audi A2 3L (чэшск.). auto.cz (5 лістапада 1999). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Design-Preis für Audi: Vorsprung durch Schönheit (ням.). Auto Bild (4 верасня 2002). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ iF Design - Audi A2 (англ.). iF Design. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Facelift(je) voor Audi A2 (гал.). autoweek.nl (17 верасня 2003). Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ а б Audi A2 European sales figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ а б http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016. Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW — Stand: 09/1999 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016. Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW — Stand: 03/2002 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016. Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW — Stand: 02/2001 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Архівавана 4 сакавіка 2016. Technische Datenblätter von 2000—2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW — Stand: 11/2003 (ням.)
- ↑ http://www.euroncap.com/en/results/audi/a2/15563
- ↑ Электрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём (руск.)
- ↑ Audi A2 axed (англ.). autocar.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 14 лютага 2020.
Спасылкі
| Audi A2 на Вікісховішчы |
- http://www.audia2museum.de (ням.)
- Audi A2, ein Auto für betuchte Minimalisten Архівавана 15 лютага 2015. // www.auto-motor-und-sport.de (ням.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.
